Знайсці
07.01.2018 / 19:2813РусŁacБел

Турак з дубінкай зладзіў ля коміна на даху засаду на Санта-Клаўса ВІРУСНАЕ ВІДЭА

У турэцкіх і грэчаскіх сацыяльных сетках з'явілася віруснае відэа, на якім турэцкі мусульманін на даху ўласнага дома вартуе Санта-Клаўса, каб прывесці яго да «правільнай веры» з дапамогай дубінкі. Відэа ў нядзелю, 7 студзеня, апублікавана ў Telegram-канале 4chan.

Мужчына на камеру заяўляе, што будзе чакаць ночы, каб пабіць святога Васіля (грэчаскі аналаг Санта-Клаўса) і пераканаць яго стаць мусульманінам, піша Лента.ру.

«Санта-Клаўс — гэта хрысціянскі звычай, які мусульмане не павінны святкаваць… Я чакаю яго, каб заклікаць яго стаць мусульманінам, паверыць у Каран і Мухамеда», — кажа турак на камеру.

Пры гэтым грэчаскія каментатары з'едліва заўважылі, што «гэты хлопец відавочна верыць у Санта Клаўса».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера