Знайсці
07.01.2018 / 19:1216РусŁacБел

Гатуем багатае печыва, якое стане добрым падарункам вам і блізкім

Люблю такое печыва — багатае, духмянае, дзе мноства смакаў і тэкстур спалучаюцца ў адзінае гарманічнае цэлае, ад якога практычна немагчыма адарвацца. Паўсядзённым яго, бадай, не назавеш: яно сапраўды «святочнае», з такім не сорамна прыйсці ў госці альбо напячы яго на падарункі. Пакаштуйце самі і ўпэўніцеся!

Вам спатрэбіцца:

  • 100 г масла
  • 150 г цукру
  • дробка солі
  • 200 г мукі
  • 1 ч.л. прыправы для перніка
  • 1 яйка
  • 50 г арэхаў (у мяне быў міндаль)
  • 100 г шакаладу
  • 50 г разынак
  • 50 г сушаных журавін
  • цэдра 1 апельсіна (па жаданні)

Як гатаваць:

1. Мяккае масла добра ўзбіць з цукрам. Дадаць яйка і зноў узбіць.

2. Муку змяшаць з соллю, спецыямі і цэдрай, паступова дадаць у масляна-яечную сумесь. 

3. Шакалад і арэхі дробна пасячы, дадаць у цеста разам з разынкамі і журавінамі, добра перамяшаць.

Дарэчы, шакаладка ў мяне была порыстая, і толькі выняўшы гатовае печыва з духоўкі, я ўзгадала, што недзе бачыла параду не ўжываць такія ў выпечцы. Справа ў тым, што порысты шакалад амаль не плавіцца, таму, калі вам важная цякучая тэкстура растопленых кавалачкаў, памятайце пра гэта. На смак жа яно ніяк не паўплывала, печыва з шакаладам — гэта ўсё адно печыва з шакаладам.

4. Скруціць з цеста каўбаску дыяметрам 5-7 см, загарнуць у харчовую плёнку і пакласці ў халадзільнік на гадзіну (альбо ў маразільнік на 20 хвілін).

5. З ахалоджанага цеста нарэзаць пячэнькі таўшчынёй 0,7-1 см, выкласці на бляху. Выпякаць 15-20 хвілін на 180°С.

Гатуйце таксама:

Юлія Міцкевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930