Знайсці
07.01.2018 / 13:0857РусŁacБел

Лукашэнка: Жыццё ў нас не цудоўнае, яно цярпімае

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання Свята-Духава кафедральнага сабора

«Мы пражылі вельмі складаны год. Я не буду ўдавацца ў падрабязнасці, ужо шмат казаў і ў канцы года, і ў сваім навагоднім звароце. Але галоўная ўсеагульная падзея гэтага года — што нам, як мы і марылі год таму (я ў тым ліку, стоячы тут, казаў пра гэта), атрымалася пераадолець негатыўныя тэндэнцыі ў нашай эканоміцы, і гэта неадкладна паўплывала на ўсё наша грамадства», — заявіў беларускі лідар.

«Жыццё ў нас не цудоўнае, я гэта разумею, яно цярпімае. У гэтым годзе мы павінны зрабіць крок наперад, падняцца на прыступку вышэй, каб гэта жыццё было не проста цярпімым, а нармальным. Асаблівасць сёлетняга моманту ў тым, што ў нас усё для гэтага ёсць. І мы абавязкова павінны разам з вамі зрабіць гэты крок, на гэтую прыступку падняцца. і тады ў нас праз год будзе пра што казаць, і ў нас зусім іншы будзе настрой», — сказаў Лукашэнка.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930