Знайсці
07.01.2018 / 12:0316РусŁacБел

У амерыканскім Бостане машыны на вуліцах затапіла, а потым скавала лёдам ВІДЭА

Фота: скрыншот @Adam28691

У раёне марскога порта Бостана 4 студзеня была зафіксаваная амаль гістарычная паводка. Вада затапіла бульвар Сіпорт і авеню Атлантык, а пазней замерзла. Мноства машын закавала лёдам, піша ForumDaily са спасылкай на мясцовае выданне WCVB.

Фота: скрыншот WCVB

Паводка адбылася праз шторм, які выклікала снежная бура.

«Гэтая паводка набліжаецца па ўзроўні да паводкі, якая была зафіксаваная ў 1978 годзе», — паведамляе Нацыянальная служба надвор'я.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера