Знайсці
07.01.2018 / 11:2618РусŁacБел

У Нью-Джэрсі бацькі патрабуюць ад настаўніцы мільён даляраў кампенсацыі за сэкс з вучнямі. На думку адваката, яна — ахвяра

Ад амерыканскай настаўніцы Ніколь Дзюфо (Nicole Dufault) з Нью-Джэрсі запатрабавалі мільён даляраў за сэкс з вучнямі, піша Лента.ру са спасылкай на Daily Mail.

38-гадовая жанчына ў 2013-14 гадах займалася сэксам з шасцю вучнямі, якім на той момант было ад 14 да 15 гадоў. У 2014 годзе яна была арыштаваная.

Жанчына, маці дваіх дзяцей, фігуруе ў трох асобных судовых працэсах, ініцыяваных бацькамі чатырох юнакоў. Бацькі дваіх з іх запатрабавалі ад яе і дырэкцыі школы кампенсацыю ў памеры мільён даляраў, а таксама аплату паслуг адвакатаў.

Дзюфо нібыта запрашала юнакоў праводзіць з ёй час у школьным класе падчас канікул або ў выходныя. У адным з пазоваў адвакат бацькоў апісаў, як яна «размаўляла з вучнямі аб непрыстойных дзеяннях і кранала інтымныя часткі іх целаў». Таксама сцвярджаецца, што настаўніца займалася сэксам з вучнямі ў школьным кампусе і ў сваёй машыне. Часам яна фальсіфікавала журнал наведванняў, каб яе любімчыкі «не патрапілі ў бяду».

Адвакат Дзюфо сцвярджае, што настаўніца насамрэч з'яўляецца ахвярай, бо мела чэрапна-мазгавую траўму і таму не магла адмовіць вучням.

«Мы маем справу з празмерна агрэсіўнай групай вучняў, якія ўступілі ў палавы кантакт з настаўніцай, якая пакутавала ад пашкоджання галаўнога мозгу», — запэўніў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930