Знайсці
06.01.2018 / 17:577РусŁacБел

У Брагінскім раёне застрэлілі ваўчыцу, якая нападала на людзей

У Брагінскім раёне застрэлілі ваўчыцу, якая нападала на людзей у гарадскім пасёлку Камарын. Гэтую інфармацыю карэспандэнту БЕЛТА пацвердзіў паляўніцтвазнавец Раман Галезнік.

Чытайце таксама: На аўтастанцыі ў цэнтры Камарына воўк напаў на людзей

На працягу апошніх некалькіх дзён у Брагінскім раёне паляўнічыя спрабавалі абясшкодзіць небяспечную жывёлу, аднак прынятыя меры былі безвыніковымі. «Група паляўнічых ў ноч з 5 на 6 студзеня падчас аб'езду тэрыторыі паміж Камарынам і вёскай Бярозкі з дапамогай прыбораў начнога бачання выявіла буйнога звера, які бег у адзіночку паміж лесам і полем. Пацярпелыя ад нападаў людзі апісвалі ваўка як вельмі вялікага для прадстаўніка свайго віду, — распавёў Раман Галезнік. — Драпежнік, якім аказалася ваўчыца, быў знішчаны».

Пасля аднаму з жыхароў Камарына, які падвергнуўся нападу, быў паказаны забіты звер, і той апазнаў яго. З вельмі высокай ступенню імавернасці можна сцвярджаць, што ліквідавана менавіта тая небяспечная жывёла, якую шукалі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера