Знайсці
06.01.2018 / 17:5414РусŁacБел

Алесь Лагвінец скарыстаў «збор подпісаў на выбары», каб стварыць фотазону #БНР100

«Мясцовыя выбары» пройдуць сёлета па звычайным сцэнары: гэта значыць, без незалежных прадстаўнікоў у выбарчых камісіях і без магчымасці ў людзей кантраляваць падлік галасоў. Таму кампанія не выклікае ніякай цікавасці ў грамадства, і большасць акруг будзе безальтэрнатыўнай.

Аднак жыхар Мінска Алесь Лагвінец вырашыў выкарыстаць выбары для асветы. Ягоны перадвыбарчы пікет на вуліцы Лабанка, 94 — гэта, фактычна, фотазона. Кожны ахвотны можа сфатаграфавацца на фоне Пагоні і нацыянальных сцягоў.

На пікеце для гэтага ёсць нават сэлфі-кіёк.

«Гэта фотазона #БНР100», — кажа сам кандыдат.

Нагадаем, што 25 Сакавіка будзе адзначацца 100-годдзе абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера