Знайсці
06.01.2018 / 12:4016РусŁacБел

Міністр інфармацыі Карлюкевіч: «Цяжка нават сказаць, колькі праводжу ў інтэрнэце — чытаю навіны і сацсеткі»

У часе тэлефоннай лініі міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч расказаў «Нашай Ніве», што чытае ў інтэрнэце. 

«Я цікаўлюся і прыватным, і дзяржаўным друкам. Вельмі шмат чытаю папяровай перыёдыкі і вельмі часта інтэрнэтам карыстаюся, цяжка сказаць нават, колькі гадзін… Адсочваю навіны і сацыяльныя сеткі. Але я не хацеў бы выкладаць, якія СМІ мне найбольш падабаюцца, бо гэта будзе ўспрынята як нейкія мае рэкамендацыі», — сказаў Карлюкевіч. 

Таксама ён выказаўся пра ідэю стварэння ў Беларусі грамадскага тэлебачання на ўзор Бі-Бі-Сі. 

«Вылучайце гэтую ідэю, будзем абмяркоўваць. У кожнай ідэі ёсць свая логіка — я сачу за тым, што адбываецца ў галіне грамадскага тэлебачання ў іншых краінах. Калі ў міністэрства будуць нейкія юрыдычныя звароты з гэтай нагоды, то я выкажуся».

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера