Знайсці
06.01.2018 / 10:5539РусŁacБел

Ярмошына: Не думаю, што апазіцыя вылучае ў камісіі дэградаваных асобаў

Прадстаўнікі апазіцыйных партый традыцыйна не трапілі ў выбарчыя камісіі на мясцовых выбарах. Чаму?

Лідзія Ярмошына.

«Што тычыцца неўключэння ў склады камісій прадстаўнікоў апазіцыі, то, на маю думку, тут няма нейкай адной прычыны. Усё залежыць ад персаналій, якіх вылучалі апазіцыйныя партыі, — заявіла старшыня ЦВК Лідзя Ярмошына ў інтэрв'ю «Беларускай думцы». — І справа не толькі ў тым, ніжэй або вышэй іх кваліфікацыя ў параўнанні з іншымі. Я не думаю, што апазіцыя вылучае асоб дэградаваных. У асноўным гэта — цалкам прыстойныя людзі, многія з якіх маюць вышэйшую адукацыю. Але пры фарміраванні выбарчых камісій ацэньваецца ў першую чаргу здольнасць прэтэндэнта працаваць у калектыве. Бо выбарчая камісія — калектыў, дзе выпячванне свайго палітычнага меркавання шкодзіць агульнай справе. Думаю, менавіта гэта акалічнасць ўлічвалася пры ўключэнні прадстаўнікоў апазіцыйных структур у выбарчыя камісіі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера