Знайсці
05.01.2018 / 22:4931РусŁacБел

Перад Еўрапейскімі гульнямі ў Мінску міліцыю прымусяць тры месяцы вучыць англійскую мову

Супрацоўнікі ГУУС Мінска, Мінскай і Магілёўскай абласцей, дэпартаменту аховы і частка жаўнераў унутраных войск, якія будуць задзейнічаныя падчас Еўрапейскіх гульняў-2019 у Беларусі, пройдуць абавязковыя трохмесячныя курсы англійскай мовы, паведамляе МУС.

Ужо зараз на курсах вучацца 100 міліцыянтаў — 75 у мінскай Акадэміі міліцыі і 25 — у магілёўскім інстытуце МУС. Заняткі праводзяцца двойчы на тыдзень па дзве гадзіны. Матэрыялы ўзятыя між іншым з расійскіх ведамасных выданняў паліцыі, што выкарыстоўваліся перад Алімпіядаю ў Сочы.

Тэмы, якія асвятляюцца ў першую чаргу гэта «Апісанне знешнасці», «Афіцыйная прэзентацыя прадстаўніка праваахоўных органаў замежным грамадзянам», «Праверка дакументаў», «Парушэнне грамадскага парадку», «Допыт падазраванага і апытанне сведкі». Усяго тэматычных раздзелаў 25.

Педагогі, якія вядуць заняткі заяўляюць, што асноўная мэта курсу — «матываваць міліцыянтаў на самастойнае вывучэнне замежнай мовы і працу над сабою».

Еўрапейскія гульні пройдуць у Беларусі з 21 па 30 чэрвеня 2019 года.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930