Знайсці
05.01.2018 / 18:1419РусŁacБел

Як цяпер выглядаюць спартыўныя аб’екты, што будаваліся да Алімпіядаў у розныя гады — сумныя ФОТЫ

Для любое краіны прыняць Алімпійскія гульні — гэта высокі гонар. І калі ўжо выпадае такі шанец, улады імкнуцца зрабіць усё магчымае, каб гэтая падзея, якая адбылася ў іх краіне, надоўга захавалася ў памяці людзей па ўсім свеце. Падчас самой Алімпіяды заўсёды прысутнічае атмасфера свята, але часта гэтак здараецца, што пасля згасання Алімпійскага агня надыходзіць канец гэтай казцы, і карэта пачынае паступова пераўтварацца ў не самы прывабны гарбуз.

З часу закрыцця Алімпіяды ў Рыа прайшло ўсяго паўтара года, але спартыўныя аб’екты, якія будаваліся да гэтай падзеі, развальваюцца на вачах. А пачаўся гэты працэс яшчэ падчас правядзення саміх гульняў, бо для будаўніцтва выкарыстоўваліся надзвычай танныя матэрыялы.

Рыа-дэ-Жанэйра. Фота: Reuters

Рыа-дэ-Жанэйра. Фота: Reuters

Рыа-дэ-Жанэйра. Фота: Reuters

Абсалютна непатрэбнай аказалася інфраструктура, што будавалася да Алімпіяды ў Фінляндыі. Вось як зараз выглядае адзін з басейнаў:

Хельсінкі. Фота: Associated Press

А такім ён быў у 1952 годзе:

Хельсінкі. Фота: Associated Press

Сімвалічна, што ў Афінах, на радзіме Алімпійскіх гульняў, зараз можна знайсці больш за ўсё закінутых аб'ектаў. Яны будаваліся да Алімпіяды ў 2004 годзе. 

Афіны. Фота: Fotobank

Афіны. Фота: Fotobank

Афіны. Фота: Reuters

Афіны. Фота: Reuters

Афіны. Фота: Reuters

Не менш сумна выглядаюць спартыўныя аб'екты і ў гарадах іншых краінаў, якія мелі гонар прымаць Алімпійскія гульні.

Сараева. Траса для спаборніцтваў па бабслеі, 1984 год. Фота: Globallookpress

Берлін. Алімпійская вёска, 1931

Турын. Алімпійская вёска, 2006. Фота: Associated Press

На будаўніцтва інфраструктуры для Алімпіяды ў 2008 годзе былі выдаткаваныя неймаверныя грошы — больш за 40 мільярдаў даляраў. Многія дагэтуль памятаюць яскравую цырымонію адкрыцця, што праходзіла ў новапабудаваным стадыёне «Птушынае гняздо».

Адзін толькі гэты пекінскі стадыён каштаваў 11 мільярдаў даляраў, але зараз ён не выкарыстоўваецца па прызначэнні і распрадаецца па частках розным кампаніям. Цяпер раней велічны будынак выглядае даволі запушчаным:

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930