Знайсці
05.01.2018 / 23:51РусŁacБел

Флэшмоб для чытачоў НН: фоткай святочны стол, стаў хэштэг #nnskrypkaminsk — і пі гарбату ў грымёрцы з Алегам Скрыпкам

Напярэдадні вялікага мінскага канцэрта «Вопляў Відаплясава», прысвечанага 20-годдзю гурту, запрашаем чытачоў НН паўдзельнічаць у незвычайным флэшмобе.

Умовы простыя: выкладайце фота вашага навагодняга або каляднага стала з вамі і вашымі гасцямі ў Інстаграме, Фэйсбуку ці Укантакце і адзначайце фоткі хэштэгам #nnskrypkaminsk. 

Лепей фотаць салодкі стол з выпечкай і прысмакамi, але можна і куццю (посную ці багатую). Або выбраць зэ бэст з фотак сёлетняга навагодняга карпаратыва на працы.

Аўтар самага арыгінальнага і эмацыйнага фота будзе мець ад Алега Скрыпкі асабістае запрашэнне на гарбату ў грымёрку перад канцэртам. А таксама — сапраўдны кіеўскі торт з рук саліста «Вопляў Відаплясава».

Аўтары яшчэ пяці выбітных фота атрымаюць запрашальнікі на канцэрт «ВВ», які адбудзецца 16 лютага ў Прайм холе (ГЦ «Замак», пр.Пераможцаў, 65).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930