Знайсці
06.01.2018 / 10:3616РусŁacБел

Хто хоча прадстаўляць Беларусь на «Еўрабачанні-2018» на беларускай мове? ВІДЭА

Пра сваё жаданне выступаць ад Беларусі на міжнародным музычным конкурсе выказаліся 93 выканаўцы — менавіта столькі паступіла заявак. А колькі ж з іх на беларускай мове?

Афіцыйнае праслухоўванне ўсіх тых музыкаў, якія аформілі заяўкі правільна, пройдзе 11 студзеня. Але некаторыя з іх трэкаў можна паслухаць ужо цяпер.

Ужо другі раз паспрабуе свае сілы ў адборы спявачка Pauline. Летась яна хацела скарыць сэрца журы песняй «Не маё жыццё». У гэтым годзе ад яе зноў будзе гучаць лірычная кампазіцыя пад назвай «Ціха».

На беларускай мове таксама паспрабуюць заявіць пра сябе рэпер Вожык (Дзмітрый Зайко) разам з Янай Прусаковай з песняй «Забі, Божа».

Пра сваё жаданне прадстаўляць Беларусь на «Еўрабачанні» выказаўся гурт Shuma, вядомы сваім майстэрствам з фальклору ствараць сучасныя кампазіцыі. На нацыянальным адборы яны прадставяць песню «Хмаркі»: прама зараз яны дапісваюць трэк у студыі.

Пра астатніх удзельнікаў дакладна стане вядома бліжэй да 11 студзеня, бо, як нам паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, на гэты момант ідзе праверка ўсіх заявак, некаторыя з іх вяртаюцца на дапрацоўку, бо не да канца адпавядаюць конкурснымі правілам.

Але большая частка песень традыцыйна — на англійскай мове.

Сярод тых, хто спрабуе трапіць на «Еўрабачанне-2018» ужо не першы раз — гурт «Радыёхваля», Юрый Uzari Наўроцкі (які, калі назіраць за яго беларускамоўным інстаграмам і апошнімі песнямі, таксама можа заспяваць на адборы на беларускай мове), Вольга Сацюк, Жанэт, Гюнэш.

Хочуць прадстаўляць Беларусь і выхадцы з іншых краін: так, заяўку на ўдзел у нацыянальным адборы падалa студэнтка з Масквы Сафія Лапіна, якая ў лістападзе парвала расійскі ютуб з каверам на беларускамоўную песню. Акрамя спявачкі з Расіі, быць тварам нашай краіны хоча 24-гадовы ўкраінскі музыка Мікіта Аляксееў і грамадзянка Таджыкістана Тахміна Ніязава.

Нагадаем, упершыню беларуская мова на «Еўрабачанні» прагучала летась: такі шанец выпаў дуэту Naviband. На жаль, Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук тады здолелі заняць толькі 17-е месца.

Фінал нацыянальнага адбору з удзелам 15 найлепшых выканаўцаў пройдзе не пазней за 1 сакавіка 2018 гадоў ў фармаце тэлевізійнага канцэрта. Само ж «Еўрабачанне-2018» адбудзецца ў маі ў Лісабоне.

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930