Знайсці
06.01.2018 / 11:1616РусŁacБел

Жонка Макея, раварыстка Цылінская, дэкан Гігін: хто ўваходзіць у кансультацыйную раду пры Міністэрстве адукацыі?

Летась пры Міністэрстве адукацыі была створаная грамадска-кансультацыйная рада. Хто ўвайшоў у яе склад?

Старшыня Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Йоханэса Рау Віктар Балакіраў, дэпутатка Алена Анісім, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі, прадстаўнікі школ і ўніверсітэтаў, у прыватнасці — дэкан філасофскага факультэта БДУ Вадзім Гігін, а таксама раварыстка Наталля Цылінская, жонка міністра замежных спраў Макея і актрыса Вера Палякова, салістка оперы Ніна Шарубіна і многія іншыя людзі — агулам 25 чалавек.

Па якім прынцыпе адбіраліся гэтыя людзі?

У Міністэрстве адукацыі «Нашай Ніве» патлумачылі, што гэта або звязаныя з адукацыяй людзі, або тыя, «каму яна не абыякавая — бацькі дзяцей, якія вучацца». З імі, маўляў, абмяркоўваюцца ўсе плануемыя змены.

Чым гэтая рада займаецца? Пра гэта «Нашай Ніве» расказала Алена Анісім.

«Такія рады існуюць пры розных міністэрствах. Мэта — падчас абмеркавання ўносіць прапановы, абазначаць выклікі. Я накіроўвала на разгляд прапановы адносна павелічэння ролі беларускай мовы. Але пакуль не было паседжання, каб падвесці вынікі, бо сустракаемся мы не вельмі часта — толькі тры разы ў 2017 годзе. Што сказаць пра актрыс і спартоўцаў? Гэта, наколькі мне вядома, публічныя асобы — прадстаўнікі бацькоўскай супольнасці. А на паседжаннях нашых звычайна прысутнічае міністр або першы намеснік, або міністр з намеснікамі разам», — патлумачыла Анісім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930