Знайсці
05.01.2018 / 15:1445РусŁacБел

У элітны клуб пад Мінскам дазволены заезд толькі на «Ферары» і «Бэнтлі». Гэта ўвогуле законна? 

На заездзе на наберажную Мінскага мора (Заслаўскага вадасховішча) побач з элітным комплексам «Робінсан клаб», які належыць мільянеру Паўлу Тапузідзісу, усталяваны незвычайны дарожны знак. Згодна з ім, права на праезд маюць толькі вельмі дарагія машыны. Спіс з 8 марак далучаны.

Выглядае гэта як фэйк ці жарт. Але кіраўнік «Робінсан Клаба» Сяргей Таранюк запэўнівае, што знак сапраўды вісіць, і ён нібыта нават ўзгадняўся з ДАІ.

«Калі вы прыедзеце да нас на вельмі сур’ёзным аўто, то мы прапусцім машыну. Проста ўвесь спіс не ўлезе на знак, — патлумачыў кіраўнік клуба. — Але калі заедзеце на «Жыгулях», то выклічам ДАІ, і вас аштрафуюць».

«Наша Ніва» пацікавілася ў даішнікаў, няўжо насамрэч магла быць узгодненая такая бязглуздзіца.

«Такі знак… скажам так, не па стандарце. Гэта, хутчэй, выдумка ўласнікаў стаянкі. Да тых, хто прыладзіў тую шыльду, могуць паўстаць пытанні аб яе законнасці, — паведамілі ў ДАІ Мінскай вобласці. — У правілах дарожнага руху такой шыльды з пералікам VIP-аўтамабіляў не прадугледжана, таму па законе штрафаваць можна ўсіх, хто заедзе пад забарончы знак. То бок калі вы будзеце на «Жыгулях», то ДАІ вас можа аштрафаваць, але аштрафуюць і калі вы прыедзеце на «Ферары».

«Робінсан клаб». Фота Сяргея Гудзіліна.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031