Знайсці
05.01.2018 / 16:208РусŁacБел

Чыгуначны пасажырапаток паміж Украінай і Еўрасаюзам за год павялічыўся ў 5,5 разу

Выканаўца абавязкаў старшыні праўлення Украінскай чыгункі Яўген Краўцоў паведаміў, што за 2017 год у міжнародным чыгуначным злучэнні паміж Украінай і Еўрасаюзам перавезена ў 5,5 разу больш пасажыраў, чым за 2016 год.

Украінскі цягнік Intercity

Толькі за 11 месяцаў 2017 года Украінская чыгунка перавезла 205 тысяч пасажыраў у гэтым напрамку. Для параўнання, за 2015 год лічба складала толькі 23,8 тысячы пасажыраў.

Адразу пасля ўвядзення бязвізавага рэжыму з Еўрасаюзам, «Украінская чыгунка» істотна павялічыла колькасць бесперасадачных маршрутаў на Захад.

Зараз з Украіны без перасадак можна дабрацца ў Польшчу (Варшаву, Пярэмышаль, Хэлм), Славакію (Кошыцы), Чэхію (Прага), Венгрыю (Будапешт), Аўстрыю (Вена), Румынію (Бухарэст). Таксама ўлетку беларускім цягніком з Кіева можна дабрацца да балгарскай Варны.

Паводле www.uz.gov.ua

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930