Знайсці
05.01.2018 / 12:585РусŁacБел

Абвінавачанаму ў забойстве мінчанкі пракурор патрабуе 18 гадоў, маці забітай — смяротнае пакаранне

Па словах пракурора, які абвінавачваецца ў забойстве Таццяны Курсевіч «дзейнічаў абдумана, мэтанакіравана, стрымана». Дзяржабвінаваўца запатрабаваў для Яўгена Раздуева 18 гадоў калоніі.

— Падчас размовы з экспертамі Раздуеў старанна абдумваў кожны адказ, на пытанні адказваў, робячы паўзы, прамаўляў ціхім голасам. Затое пра іншыя падзеі казаў ахвотна. Таму варта прызнаць абвінавачанага адэкватным, — звярнуўся да суда пракурор. — Прашу прызнаць Раздуева вінаватым і прыгаварыць да 18 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Нагадаем, мінчуку прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 139 КК «Забойства з асаблівай жорсткасцю». Яўгена Раздуева абвінавачваюць у забойстве маладой мамы Таццяны Курсевіч. Пара пражыла разам некалькі месяцаў, з'ездзіла ў рамантычную паездку ў Пецярбург, а калі маладыя людзі вярнуліся ў Мінск, распачалася сварка. У вечар, калі здарылася трагедыя, у суседнім пакоі знаходзіўся 7-гадовы сын Таццяны. Хлопчык не чуў крыку і сварак. Назаўтра Яўген Раздуеў адвёз дзіця ў школу на заняткі, а цела жанчыны закапаў у хляве ў 120 кіламетрах ад Мінска. Абвінавачаны перад тым, як знікнуць, ад імя Таццяны перапісваўся з яе сяброўкамі, калегамі, былым мужам. З мужам дзяўчына развялася летам 2016 года, а прапала 16 лістапада 2016 года. Таццяну Курсевіч шукала міліцыя і валанцёры, а праз некалькі дзён знайшлі яе цела. На судзе Раздуеў віну прызнаў часткова.

Падчас працэсу Яўген Раздуеў заявіў, што на яго аказваўся псіхалагічны ціск. Ён патрабаваў прыцягнуць супрацоўнікаў праваахоўных органаў да адказнасці і распачаць у дачыненні да іх крымінальную справу. Праверка, якая доўжылася два месяцы, ўстанавіла: паказанні Яўгена Раздуева непраўдзівыя.

Паводле яго слоў, прычынай трагедыі стала рэўнасць. Пракурор назваў гэтую версію надуманай. У сваёй прамове дзяржабвінаваўца адзначыў: падчас расследавання і судовага разбору Раздуеў пастаянна мяняў паказанні. Абвінавачаны сцвярджаў, што нанёс Таццяне 3—4 удары сякерай, але эксперты прыйшлі да высновы: жанчына была збітая рукамі і нагамі, і ўжо затым ёй нанеслі 8 удараў сякерай.

Выступаючы перад судом, мама загінулай Таццяны сказала, што не бачыць ніякага раскаяння у Раздуева.

— Пасля затрымання ён паправіўся на 7-8 кілаграм. Быў бы стрэс, перажыванні, такога не адбылося б. Для яго забіў і забіў … Тут спрабавалі выставіць яго як чалавека, які любіць прыроду і жывёл. Але ён мне асабіста распавядаў аб жахлівым выпадку, калі замуравалі жывёл будаўнічай пенай. Таму не сумняваюся - ён той, хто здольны на жорсткасць, - кажа пацярпелая. - У працэсе ўсяго пачутага ў судзе я яшчэ больш пераканалася: гэтая асобіна заслугоўвае смяротнага пакарання, яго трэба ізаляваць ад грамадства.

Былы муж Таццяны лічыць, што Раздуеў заслугоўвае пажыццёвага зняволення.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930