Знайсці
05.01.2018 / 16:50РусŁacБел

Кампанія НР бясплатна заменіць акумулятары ў сваіх ноўтбуках ва ўсім свеце праз небяспеку іх узгарання

Амерыканская кампанія HP абвясціла пра пашырэнне праграмы бясплатнай замены акумулятараў ноўтбукаў і мабільных працоўных станцый па ўсім свеце праз небяспеку іх перагрэву і ўзгарання.

Мадэльны шэраг камп'ютараў значна пашырыўся. Рамонту цяпер падлягаюць таксама і наступныя мадэлі, выпушчаныя з снежня 2015 года па снежань 2017-га:

Кампанія выпусціла таксама спецыяльную праграму, якая дазваляе праверыць, ці ёсць праблемы з батарэяй у вашым камп'ютары. Спампаваць яе можна бясплатна. У выпадку выяўлення няспраўнасцяў, акумулятар можна замяніць бясплатна (інфармацыя па замене прыводзіцца па спасылцы вышэй). 

На сайце праграмы па замене паведамляецца, што, калі вы вызначылі, што акумулятар вашай прылады падлягае замене, неабходна неадкладна спыніць яго выкарыстанне. Выкарыстоўваць ноўтбук без батарэі можна, падлучыўшы яго да вонкавай крыніцы сілкавання.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031