Знайсці
05.01.2018 / 16:5612РусŁacБел

Навукоўцы высветлілі, як хутка вымруць людзі, калі ўсе стануць канібаламі

Навукоўцы высветлілі, што чалавецтва знікне з Зямлі прыкладна праз тры гады, калі ўся ежа знікне з паверхні планеты, і ўсе яе насельнікі стануць канібаламі, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у Journal of Physics Special Topics.

AFP 2017/Peter Parks

За апошнія гады навукоўцы знайшлі мноства сведчанняў таго, што першыя жыхары Еўропы маглі харчавацца мясам сваіх ворагаў або супляменнікаў.

Нядаўна вядомы палеагенетык і палеантолаг Ёханэс Краўзэ знайшоў першыя адназначныя сведчаньні канібалізму сярод неандэртальцаў, выявіўшы цэлую гару костак старажытных людзей са слядамі «кулінарнае апрацоўкі» ў адной з пячораў на поўначы Іспаніі.

З іншага боку, разлікі біёлагаў паказваюць, што канібалізм нявыгадны з энергетычнага пункту гледжання: тушы мамантаў і проста буйных жывёлаў утрымліваюць у сабе значна больш калорый, чым целы людзей.

Цела аднаго чалавека, як паказваюць разлікі брытанскіх даследчыкаў, утрымлівае ў сабе каля 125 мегакалорый, чаго хопіць для таго, каб забяспечваць энергіяй яшчэ 50 людзей на працягу сутак. Такім чынам у першы дзень пасля наступлення «харчовага крызісу» знікне 1/50 чалавецтва, на другі дзень — 1/50 ад тых, хто выжыў, і гэтак далей.

Калі людзі так і не змогуць знайсці іншыя крыніцы ежы, то праз 1149 дзён на Зямлі застанецца толькі адзін чалавек, які з'еў за дзень да гэтага апошняга супляменніка. 

Як адзначаюць Холі Грэм з Універсітэта Лестэра і яе калегі-даследчыкі, падобная катастрофа прыкметна запаволіцца, калі частка канібалаў будзе паводзіць сябе «несумленна» і пачне аб'ядноўвацца ў групоўкі, якія будуць адлоўліваць іншых людзей і павялічваць свае запасы мяса. У такім выпадку «эра канібалаў» працягнецца некалькі дзесяцігоддзяў, калі не стагоддзяў.

Галоўнай пагрозай для іх выжывання ў такім выпадку будзе не памяншэнне запасаў ежы, а «каровіна шаленства» і іншыя хваробы, звязаныя з канібалізмам.

Як адзначае РІА «Навука», факультэт фізікі і астраноміі Універсітэта Лестэра (Вялікабрытанія) штогод публікуе навуковы часопіс Physics Special Topics, аўтарамі і рэдактарамі якога становяцца чацверакурснікі факультэта. Усе артыкулы, што накіроўваюцца ў часопіс, праходзяць абавязковае рэцэнзаванне, а ўдзел у яго падрыхтоўцы ацэньваецца выкладчыкамі і неабходны для атрымання дыплома.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930