Знайсці
04.01.2018 / 18:1336РусŁacБел

Прэмію «За духоўнае адраджэнне» атрымаў беларускамоўны святар

Адразу пасля Новага года Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэмію «За духоўнае адраджэнне», якая ўручаецца на праваслаўнае Раство. Сёлета яе ўладальнікамі сталі тры арганізацыі і дзве асобы.

Віктар Перагудаў. Фота з сацыяльных сетак.

Найбольш адметна, што адным з лаўрэатаў стаў протаіерэй Віктар Перагудаў, настаяцель прыхода храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай у мястэчку Івянец Валожынскага раёна.

Айцу Віктару 60 гадоў, ён родам з Валожына. Святарствуе ўжо больш за 20 гадоў. Па першай адукацыі — мастак. Гэта адбілася на ягонай далейшай дзейнасці: ужо два разы ў Івянцы ён робіць з Саюзам мастакоў пленэр «Святасць зямлі беларускай».

Віктар Перагудаў размаўляе ў жыцці на беларускай мове, таксама на ёй служыць у царкве, праводзіць нядзельную школку, размаўляе з вернікамі.

У Івянцы айцец Перагудаў пабудаваў царкву ў гонар Еўфрасінні Полацкай, а таксама крыптавую царкву у гонар святога Міны, епіскапа Полацкага. Стварыў дом міласэрнасьці «Вікторыя» ў вёсцы Пральнікі, дзе апякуецца дзецьмі-інвалідамі з Івянецкага дому-інтэрната.

Айцец Віктар мае сталыя сувязі з беларускай дыяспарай. Напрыклад, адзін з найбольш значных дзеячаў эміграцыі Янка Запруднік, наведваючы Беларусь, штораз прыязджае ў івянецкую царкву, дапамагаў пры будаўніцтве і грашовымі сродкамі, і малітвай.

Віктар Перагудаў звяртаўся да мітрапаліта Філарэта, каб ён узнагародзіў Запрудніка. У выніку Запруднік быў узнагароджаны ордэнам Кірылы Тураўскага ад БПЦ.

Цяпер айцец Перагудаў жыве ў Ракаве. Мае дзвюх дачок.

Яшчэ адну прэмію атрымаў муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання Абу-Бекір Шабановіч. У 2016 у Мінску у тым ліку намаганнямі Шабановіча была адкрытая мячэць.

Таксама прэміяй «За духоўнае адраджэнне» адзначаныя Беларускі саюз жанчын, калектыў Нацыянальнай бібліятэкі за працу па факсімільным выданні спадчыны Францішка Скарыны і калектыў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930