Знайсці
04.01.2018 / 17:4115РусŁacБел

Латвія перастала лічыць супрацоўнікаў КДБ і членаў НСДАП ветэранамі Другой сусветнай

Латвія перастала лічыць супрацоўнікаў КДБ ветэранамі Другой сусветнай вайны. Статус ўдзельніка баявых дзеянняў страцілі таксама члены нацыянал-сацыялістычнай партыі Германіі, паведамляе Delfi.

Адпаведны дакумент — Закон аб статусе ўдзельніка Другой сусветнай вайны падпісаў кіраўнік дзяржавы Райманд Вейоніс.

Ўдакладняецца, што выключэнне робіцца толькі для тых супрацоўнікаў КДБ, якія працавалі ў фінансавых і адміністрацыйна-гаспадарчых структурных падраздзяленнях. Пры гэтым статус ветэрана могуць атрымаць як тыя, хто ваяваў супраць нацыстаў, так і іх прыхільнікі.

А вось людзі, якія атрымалі грамадзянства ў парадку натуралізацыі і латвійскія неграмадзяне таксама не могуць быць прызнаныя ветэранамі. Межавай датай тут з'яўляецца 17 чэрвеня 1940 года. Удзельнікамі Другой сусветнай вайны прызнаюцца грамадзяне Латвіі, якія з'яўляліся такімі на гэтую дату, акрамя тых, хто перасёк мяжу Латвіі па так званай дамове аб савецкіх ваенных базах ад 5 кастрычніка 1939 года.

Удзельнікамі Другой сусветнай вайны не будуць прызнаныя таксама члены нацыянал-сацыялістычнай партыі Германіі і яе ваенізаваных структур, супрацоўнікі тайнай паліцыі і службаў бяспекі гэтага рэжыму. Гэты статус не будзе нададзены таксама супрацоўнікам КДБ СССР або ЛССР, за выключэннем супрацоўнікаў іх фінансавых і адміністрацыйна-гаспадарчых структурных падраздзяленняў.

Статус удзельніка Другой сусветнай вайны не будзе прысвойвацца асобам, асуджаным за злачынствы супраць чалавецтва і іншыя аналагічныя злачынствы.

Самакіраванні будуць мець права вырашаць пытанне аб прадастаўленні сацыяльных гарантый удзельнікам Другой сусветнай вайны і ў рамках сваіх бюджэтаў выдзяляць ім дапамогі, ільготы па выплаце муніцыпальных пошлін або ў атрыманні іншых паслуг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930