Знайсці
04.01.2018 / 16:5620РусŁacБел

Чалавека, які ляжаў на трасе М1, пераехалі тры машыны. Не спыніўся ніхто

Уначы 3 студзеня на трасе М1 у Жабінкаўскім раёне знайшлі цела чалавека.

Мужчыну было 34 гады, ён жыў у гарадскім пасёлку Ленінскі.

Міліцыя вызначыла, што на яго наехалі два аўтамабілі: «Пежо» і грузавы «Мэрсэдэс». Пачалі шукаць кіроўцаў, аб’явілі план «Перахоп».

Кіроўцаў знайшлі. Высветлілася, што па мужчыну праехалі не дзве, а тры машыны, паведамляе sb.by. Першым — прадпрымальнік з Мінска на легкавіку «Пежо», затым уседарожнік «Фальксваген Туарэг» пад кіраваннем прадпрымальніка з Масквы, затым — фура «Мэрсэдэс», за рулём якой быў кіроўца прыватнай фірмы з Мінскай вобласці.

Заведзеная крымінальная справа, з кіроўцамі працуюць следчыя.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930