Знайсці
04.01.2018 / 15:4630РусŁacБел

Выхавальніцу садка ў Светлагорску, з якога збеглі дзеці, звольнілі

Міністр адукацыі Ігар Карпенка назваў надзвычайнае здарэнне, якое адбылося з дзецьмі, што збеглі з дзіцячага садка ў Светлагорску, «абуральным выпадкам» і «грубым парушэннем».

— Абуральны выпадак, які адбыўся з выхаванцамі дзіцячага садка № 21 Светлагорска, з'яўляецца вынікам найгрубейшага парушэння педагагічнымі работнікамі сваіх службовых абавязкаў, фармальнага стаўлення да бяспечнага знаходжання дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі, адсутнасці кантролю з боку кіраўніка і выхавальніка ўстановы за забеспячэннем бяспекі выхаванцаў», — заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Як паведамілі ў міністэрстве адукацыі, створаная камісія для правядзення расследавання, яна праводзіць праверку па гэтым факце. Пытанне аб адпаведнасцi займанай пасадзе загадчыка «Яслі-сад № 21 г. Светлагорска» будзе разгледжанае пасля заканчэння расследавання. Выхавацелька звольненая паводле Дэкрэту №5 ад 15.12.2014 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый». Аб'яўленая вымова начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта.

У аблвыканкамы, Мінгарвыканкам і рай (гар) выканкамы мінадукацыі накіравала ліст «Аб узмацненні адказнасці за стварэнне бяспечных умоў жыццядзейнасці выхаванцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі».

— Звернутая ўвага на неабходнасць прыняцця неадкладных мер па выключэнні выпадкаў нядбалага стаўлення педагагічных работнікаў да сваіх службовых абавязкаў, — паведамілі ў ведамстве.

3 студзеня ў Светлагорску трое малых сышлі з дзіцячага сада і з'ехалі на дызелі ў іншы горад. Хапіліся дзяцей, калі па іх у сад прыйшлі бацькі, а тых не аказалася на месцы. Хлопчыкам 3—4 гады. Дзяцей у вагоне выявілі чыгуначнікі.

«Усё, пацаны, пагналі!» Падрабязнасці ўцёкаў трох малых з дзіцячага садка ў Светлагорску

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930