Знайсці
04.01.2018 / 15:38РусŁacБел

Паміж Гародняй і польскай Саколкай з’явіцца роварная траса

Вынікам транспамежнага супрацоўніцта паміж Гародняй і польскай Саколкай стане рамонт дзвюх камяніц ды пабудова роварнай трасы паміж гэтымі гарадамі. Як паведамляе радыё «Рацыя», на рэалізацыю праекта ў межах праграмы «PL-BY-UA 2014—2020» выдзелена амаль 2 мільёны еўра.

У Саколцы створаць, а ў Гародні адрамантуюць турыстычныя інфармацыйныя цэнтры. Як паведаміла бурмістарка Саколкі Ева Кулікоўска, даўжыня трасы складзе больш за 59 кіламетраў, будуць закупленыя ровары. На пачатковым этапе плануюць пакупку прынамсі 30 ровараў з польскага боку, а таксама 30 з беларускага боку. Будуць таксама электрычныя ровары, бо гэта даволі доўгая траса.

У межах праграмы «PL-BY-UA 2014—2020» таксама будуць рэалізаваныя транспамежныя праекты, сярод якіх байдарачны шлях, што злучыць Драгічын у Беларусі і Драгічын у Польшчы, пабудова культурных цэнтраў у польскім і беларускім Шчучынах. Рэалізацыі чакае каля 58 праектаў на суму каля 140 мільёнаў еўра.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930