Знайсці
04.01.2018 / 14:2316РусŁacБел

У Латвіі перасталі лічыць ветэранамі Другой сусветнай супрацоўнікаў КДБ

Прэзідэнт Латвіі Раймонд Веёніс падпісаў закон аб статусе ўдзельніка Другой сусветнай вайны, які не дазваляе прызнаваць ветэранамі супрацоўнікаў КДБ СССР і КДБ Латвіі. Пра гэта паведамляе партал Delfi.

У снежні 2017 года латвійскі парламент Сейм у канчатковым чытанні прыняў закон аб прысваенні статусу ветэрана Другой сусветнай вайны грамадзянам Латвіі, якія ваявалі як супраць нацысцкай Германіі, так і супраць СССР. На не грамадзян закон не распаўсюджваецца.

Статус ветэрана пазбаўляюцца ўдзельнікі Другой сусветнай вайны, якія былі супрацоўнікамі КДБ СССР і КДБ Латвійскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Выключэнне будзе зроблена толькі для супрацоўнікаў фінансавых і адміністрацыйна-гаспадарчых структурных падраздзяленняў гэтых ведамстваў.

Статус удзельнікаў вайны таксама не атрымаюць члены Нацыянал-сацыялістычнай партыі Германіі і яе ваенізаваных структур, тайнай паліцыі і службаў бяспекі Трэцяга рэйха, а таксама асобы, асуджаныя за злачынствы супраць чалавецтва і аналагічныя злачынствы. Акрамя таго, у законе сказана, што Латвія не нясе адказнасці за «дзеянні акупацыйных сіл» і як акупаваная дзяржава не прымала ўдзел у ваенных дзеяннях падчас Другой сусветнай вайны.

Закон быў прапанаваны камісіяй Сейма па правах чалавека і грамадскіх справах. Мэтай закона яго аўтары паставілі прызнанне і ацэнку заслуг грамадзян Латвіі, якія падчас вайны знаходзіліся ў складзе рэгулярных вайсковых частак іншых дзяржаў і ўдзельнічалі ў барацьбе супраць узброеных фармаваньняў СССР, нацысцкай Германіі ці яе саюзнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930