Знайсці
04.01.2018 / 14:0639РусŁacБел

Eurasia Daily: Беларускія абітурыенты абіраюць не Расію, а Польшчу

Журналіст расійскага рэсурсу Eurasia Daily Артур Грыгор’еў, які раней абвінавачваў расійскі сайт «Спутнік» у падтрымцы русафобаў, адзначыўся новым артыкулам на беларускую тэматыку: «Беларускія студэнты абіраюць польскія ўніверсітэты». 

Ілюстрацыйны здымак.

У сваім матэрыяле аўтар з жалем адзначае, што паміж Беларуссю і Расіяй адсутнічаюць устойлівыя адносіны ў сферы навуковага супрацоўніцтва і абмену студэнтамі нягледзячы на нібыта роўныя магчымасці для атрымання вышэйшай адукацыі для грамадзян.

Грыгор’еў прыводзіць дадзеныя, што ў беларускіх ВНУ навучаецца толькі каля 2 тысяч студэнтаў з Расіі.

Таксама ён адзначае, што змяншаецца і колькасць беларускіх студэнтаў у Расіі. У 2015/2016 годзе ў расійскіх універсітэтах навучалася 8278 беларускіх грамадзян, прычым большая частка з іх — студэнты-завочнікі. Журналіст Eurasia Daily прызнае, што якасць навучання на расійскіх завочных праграмах вельмі нізкая, а студэнтаў дзённага аддзялення з Беларусі ў расійскіх ВНУ зусім мала — каля 3,5 тысяч.

Асноўную праблему аўтар бачыць у тым, што вынікі беларускіх іспытаў не прызнаюць у Расіі і наадварот — расійскіх у Беларусі. Але Артур Грыгор’еў так і не растлумачыў, чаму адсутнасць узаемнага прызнання ўступных іспытаў перашкаджае беларусам вучыцца ў Расіі, але не перашкаджае ўсё большай колькасці беларускіх студэнтаў вучыцца ў Польшчы, якая таксама не прызнае вынікі беларускага ЦТ.

У матэрыяле аўтар прыводзіць дадзеныя, што з 65 793 замежных студэнтаў дзённага аддзялення ў Польшчы грамадзян Беларусі ў 2016 годзе было 5119, і гэтая лічба толькі працягвае расці. Гэта ў паўтара разу больш, чым студэнтаў-беларусаў з дзённых аддзяленняў у ВНУ Расіі.

Пазіцыя Грыгор’ева даволі супярэчлівая. З аднаго боку ён піша, што беларускія студэнты з неахвотай едуць вучыцца ў Расію, а з іншага боку «беларускі ўрад асцерагаецца ўцечкі моладзі ў расійскія ВНУ, але абсалютна не баяцца ўцечкі мазгоў у Польшчу».

Аўтар робіць выснову, што ўсё гэта з’яўляецца сведчаннем развароту Беларусі, які можа прывесці да сур’ёзных наступстваў для беларуска-расійскіх адносін.

«І такая палітыка знаходзіць поўную падтрымку з боку МЗС Беларусі», — падсумоўвае журналіст Eurasia Daily.

Максім Маханькоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930