Знайсці
05.01.2018 / 11:2118РусŁacБел

Ва Украіне знізілі дазволеную хуткасць да 50 км/г. Але беспакарана можна ездзіць 70 км/г

Згодна з пастановай Кабінета міністраў Украіны, з 1 студзеня 2018 года максімальна дапушчальная хуткасць у населеных пунктах Украіны знізілася з 60 да 50 км/г.

Ліміт перавышэння максімальнай хуткасці застаўся ранейшым — 20 км/г. Гэта значыць, што ў гарадах і вёсках Украіны можна ездзіць з хуткасцю да 70 км/г і не быць пакараным.

Новаўвядзенне — чарговы крок, каб наблізіць нацыянальнае заканадаўства да заканадаўства Еўрапейскага саюза.

У большасці еўрапейскіх краін у населеных пунктах дзейнічае менавіта такое стандартнае абмежаванне хуткасці — 50 км/г.

У Беларусі на сёння максімальна дапушчальная хуткасць у населеных пунктах складае 60 км/г (з лімітам перавышэння хуткасці ў 10 км/г). У Расіі максімальна дапушчальная хуткасць у гарадах і вёсках таксама 60 км/г, але іншы ліміт перавышэння хуткасці — 20 км/г.

У Еўропе самая вялікая максімальна дапушчальная хуткасць у населеных пунктах Косава — там можна ехаць з хуткасцю да 90 км/г.

Максім Маханькоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930