Знайсці
03.01.2018 / 19:5422РусŁacБел

Пачаўся флэшмоб #трэбападкачацца: «Беларускія мужыкі — таўстапузыя»

Глеб Вайкуль, вядомы многім як актывіст «Марша студэнтаў» і ініцыятар праекта «Гукі метро», апублікаваў абяцанне прывесці сябе ў форму ў новым годзе і запрасіў далучыцца да гэтай эстафеты беларускіх змагароў, журналістаў, медыйных персон і іншых.

Глеб Вайкуль.

Сярод тых, каго Глеб заклікае падкачацца, адзначаныя Франак Вячорка, Эдуард Пальчыс, Павел Белавус, Іван Шыла, Усевалад Сцебурака ды іншыя. Навошта гэта яму і ім? 

«У нашы дні занадта шмат прапаганды алкаголю і курэння і вельмі мала якаснай прапаганды здаровага ладу жыцця. На якога беларускага мужыка ні глянь — усе з жыватом. Мне шкада іх. Мэта майго флэшмобу — падняць пытанне здаровага ладу жыцця сярод беларусаў. Гэта тычыцца не толькі фэйсбучнага «бамонду», але і астатніх беларусаў. Мы павінныя сачыць за сваім фізічным станам. Выклік распаўсюджваецца і на дзяўчат», — кажа Глеб.

Далучыцца да эстафеты можа любы ахвотны ці ахвотная. Умовы элементарныя:

1. Апублікаваць у сацсетках свежае фота, на якім будзе бачна ваша сённяшняя форма.

2. Адзначыць у допісе сябра ці сяброўку і такім чынам нагадаць ім, што было б нядрэнна падкачацца да лета. Не забывайце пра агульны хэштэг эстафеты #трэбападкачацца.

3. Займацца. Займацца і яшчэ раз займацца! Цягаць жалеза ці бегаць — каму што больш падабаецца.

4. 1 чэрвеня 2018 года апублікаваць фотаздымак, на якім будуць бачныя вынікі пераўтварэння.

Глеб хоча, каб яго эстафета стала матыватарам, які сапраўды дапаможа заняцца сабой, а не прыдумляць чарговыя адгаворкі, каб прапускаць трэніроўкі.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера