Знайсці
03.01.2018 / 18:582РусŁacБел

Фатограф Барака Абамы выклаў у Інстаграме здымкі «чырвонай кнопкі» і ядзернага чамаданчыка ФОТА

У адказ на нядаўні твіт Дональда Трампа пра тое, што ягоная чырвоная кнопка на працоўным стале большая і магутнейшая за такую ж на стале лідара Паўночнай Карэі, фатограф былога прэзідэнта ЗША выклаў яе здымак у сваім інстаграм-акаўнце.

«Чырвоная кнопка» на стале ў Авальным кабінеце Белага дому. Фота — Піт Сауза

«На шчасце, чырвоная кнопка тут не для таго, каб пачаць вайну, — яна выкарыстоўваецца для выкліку памочніка», — падпісаў свой здымак Піт Сауза. На панэлі з прэзідэнцкім гербам каля яе размяшчаецца таблічка з надпісам: «Цяжкія рашэнні цяжка прымаць» (Hard things are hard).

Афіцэр, адказны за ядзерны чамаданчык, садзіцца на амерыканскі Борт нумар 1. Фота — Піт Сауза.

Акрамя гэтага, Сауза размясціў здымак сапраўднага ядзернага чамаданчыка амерыканскага прэзідэнта, які выкарыстоўваецца для ініцыяцыі стартавых кодаў ядзерных стратэгічных сілаў Злучаных Штатаў і паўсюль падарожнічае разам з кіраўніком дзяржавы.

Піт Сауза, Інстаграм

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера