Знайсці
03.01.2018 / 19:134РусŁacБел

Выяўленая сур'ёзная праблема ва ўсіх працэсарах Intel, выпушчаных за апошнія 10 год

Праграмісты, якія ўпершыню выявілі ўразлівасць, паведамляюць, што яна дазваляе любому праграмнаму забеспячэнню, у тым ліку і вірусам, атрымаць доступ да пароляў, логінаў і іншай канфідэнцыйнай інфармацыі карыстальніка. Пра гэта паведамляе выданне The Register.

Маштаб праблемы значна больш сур'ёзны, чым можа здацца на першы погляд, бо ўразлівасць назіраецца на ўсіх працэсарах, выпушчаных за апошнія дзесяць гадоў.

Праз тое, што ўразлівасцю могуць скарыстацца хакеры, спецыялісты, якiя выявiлi «дзірку» ў бяспецы, не раскрываюць падрабязнасцяў, але абяцаюць падзяліцца інфармацыяй бліжэй да канца студзеня — менавіта тады, на іх думку, праблему павінны вырашыць на ўсіх узроўнях.

Згодна з праведзенымі даследаваннямі, зрабіць гэта даволі проста, бо ўразлівасць можна выправіць на ўзроўні аперацыйнай сістэмы: варта ізаляваць ядро працэсара ад карыстальніцкага асяроддзя.

І хаця ізаляваць ядро магчыма, такія аперацыі могуць прывесці да сур'ёзнага зніжэння прадукцыйнасці, аж да трыццаці адсоткаў на Windows і Linux. Што тычыцца прылад на macOS, тут усё не так адназначна: спецыялістам пакуль няясна, як адаб'ецца ліквідацыя непаладак на машынах пад кіраваннем гэтай АС.

Удзельнікі праграмы папярэдняга тэставання Windows паведамляюць, што ўжо пачалі атрымліваць абнаўленні бяспекі, а неўзабаве чарговая «латка» будзе выпушчаная і для астатніх карыстальнікаў. Спецыялісты па бяспецы настойліва рэкамендуюць не ігнараваць бліжэйшыя абнаўленні сістэмы і абнавіцца як мага хутчэй.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера