Знайсці
03.01.2018 / 16:111РусŁacБел

Google дазволіла тэставаць новую аперацыйную сістэму, якая можа замяніць Android

Амерыканская карпарацыя Google дазволіла распрацоўшчыкам пачаць тэставанне новай аперацыйнай сістэмы Fuchsia, піша Chrome Unboxed. Кампанія выклала дакументацыю, якая дазваляе загрузіць АС на Pixelbook — уласны ноўтбук Google.

Лагатып новае АС Fuchsia

Як піша The Verge, не зусім зразумела, навошта кампанія пачала распрацоўку новай АС. Некаторыя выказваюць думку, што яна можа стаць альтэрнатывай Android або нават яе больш дасканалай заменай.

Магчыма, Fuchsia зрабілі пераемнікам закрытага праекта Andromeda — ноўтбука, у якім мусілі злучыцца аперацыйныя сістэмы Chrome і Android. Яго так і не рэалізавалі, а замест гэтага Google абвясціла, што дадаткі Android будуць даступныя для хромбукаў — нэтбукаў на Chrome OS.

Інтэрфейс Chrome OS

Аб новай аперацыйнай сістэме стала вядома ў жніўні 2016 года. Google па-ранейшаму не раскрывае дэталі аперацыйнай сістэмы, але вырашыла зрабіць Fuchsia адкрытай для іншых распрацоўшчыкаў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930