Знайсці
03.01.2018 / 15:1913РусŁacБел

У Брэсце 19-гадовы хлопец пасля навагодняга карпаратыву забіў калегу

У Брэсце распачата крымінальная справа ў дачыненні да 19-гадовага мясцовага жыхара, які падазраецца ў забойстве.

Двое супрацоўнікаў аднаго з брэсцкіх прыватных гандлёвых прадпрыемстваў выпілі на карпаратыве ўвечары 30 снежня. Затым вырашылі працягнуць на кватэры аднаго з іх.

Яны прыехалі ў хату 39-гадовага мужчыны. Узнікла сварка — і 19-гадовы хлопец нанёс калегу некалькі ўдараў нажом. Пацярпелы сканаў на месцы, распавялі ў Следчым камітэце.

Хлопца затрымалі. Раней судзімасцяў у яго не было. З ім працуюць следчыя, заведзена крымінальная справа.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930