Знайсці
03.01.2018 / 16:5285РусŁacБел

Дэпутаты ўхвалілі прапанову Случака штрафаваць за адказ па-руску на беларускамоўныя лісты

Гэта вынікае з ліста, што атрымаў юрыст Ігар Случак ад старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Андрэя Наўмовіча.

Случак узняў гэтую тэму яшчэ ў ліпені 2017 года, калі стварыў анлайн-петыцыю за тое, каб была ўведзеная адміністрацыйная адказнасць за пісьмовы адказ не на мове звароту ў межах Закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Ігар Случак.

Сёння сітуацыя выглядае так. У артыкуле 9.13 закона ўказваецца, што пісьмовыя адказы даюцца на мове звароту. Але ніякай адказнасці за парушэнне гэтай нормы не прадугледжана. То бок можна адказваць не на мове звароту абсалютна беспакарана. І ўжо былі падобныя прэцэдэнты.

Калі Случак спрабаваў прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за адказ па-руску на беларускамоўны зварот футбольны клуб «Смалявічы-СТІ», у яго нічога не атрымалася.

Як рэзюмавала кіраўнік справамі Смалявіцкага райвыканкама, штраф (ад 4 да 10 базавых велічынь) прадугледжаны толькі за канкрэтны пералік парушэнняў, такіх як адмова ад разгляду ці несвоечасовы адказ. А пра мову — ні слова.

З той жа прычыны і Кобрынскі райвыканкам адмовіў у прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці раённую арганізацыя абароны правоў спажыўцоў, якая паленавалася напісаць адказ па-беларуску.

Некалькі гадоў таму службоўцаў можна было прыцягваць да адказнасці па тым самым артыкуле 9.13. Напрыклад, пасля заявы Глеба Лабадзенкі быў аштрафаваны дырэктар ЖЭСа. Аднак пазней гэты артыкул канкрэтызавалі і распісалі, што менавіта з’яўляецца парушэннем. І сярод прыкладаў не аказалася «адказу не на мове звароту».

У кастрычніку 2017 года Ігар Случак даслаў электронны зварот Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў, дзе звяртаў увагу на прабел у заканадаўстве і абгрунтоўваў, чаму яго трэба запоўніць. Днямі Ігар атрымаў адказ, у якім гаворыцца, што прапанова слушная і будзе ўлічаная.

«На думку Камісіі, Ваша прапанова наконт увядзення адміністрацыйнай адказнасці за «адказ на пісьмовы зварот не на мове звароту» заслугоўвае ўвагі і рэалізацыі. У сувязі з гэтым Камісія ў межах сваёй кампетэнцыі зробіць неабходныя крокі для ўліку Вашай ініцыятывы пры падрыхтоўцы комплексных прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», — зазначаецца ў лісце.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930