Знайсці
04.01.2018 / 00:064РусŁacБел

Вайсковы бюджэт Украіны сёлета ўзрасце амаль на 20%

Сёлета вайсковы бюджэт Украіны складзе рэкордныя $3,1 мільярда. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

«Наш галоўны саюзнік — гэта ўкраінскія ўзброеныя сілы. Моцная і магутная, адна з найэфектыўнейшых армій у Еўропе», — напісаў Парашэнка.

Плануецца, што на фінансаванне арміі Украіна будзе выдаткоўваць суму, эквівалентную 2,58% ад ВУП.

Для параўнання: згодна з бюджэтам Беларусі на 2018 год, выдаткі на нацыянальную абарону будуць складаць каля $576 мільёнаў. Гэта каля 1,3% ад ВУП краіны.

У 2017 годзе бюджэт Міністэрства абароны Украіны складаў каля $2,6 мільярда.

Такім чынам, вайсковы бюджэт Украіны ў даляравым эквіваленце ўзрасце амаль на 20%.

Вайсковы бюджэт Украіны пачаў імкліва павялічвацца з пачаткам баявых дзеянняў на Данбасе. На 2014 год Украіна планавала выдаткаваць на бяспеку і абарону ўсяго $1,8 мільярда. На той момант гэта складала ўсяго 1,3% ад ВУП.

Максім Маханькоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930