Знайсці
03.01.2018 / 13:2343РусŁacБел

Данчыку — 60. Топ-5 найлепшых песень ВІДЭА

Фота svaboda.org.

Сёння спаўняецца 60 год Багдану Андрусішыну (Данчыку) — беларускаму спеваку, журналісту, грамадскаму дзеячу. Ён нарадзіўся ў ЗША, у сям'і эмігрантаў — украінца і беларускі. Цікава, што яго маці Юлія — унучка Эміліі Шабуні, роднай сястры Антона ды Івана Луцкевічаў.

У канцы 1970-х Данчык трапіў на канцэрт «Песняроў», якія тады гастралявалі па ЗША. Пад уражаннем праз год ён запісаў свой першы альбом «Беларусачка».

Пазнавальны голас і прыгажосць зрабілі яго папулярным. Спявак наведваў Беларусь у 90-я і збіраў поўныя залы. Запомніліся і яго сумесныя запісы з «песняром» Леанідам Барткевічам.

Цяпер Данчык жыве ў Празе, працуе намеснікам дырэктара Беларускай службы радыё «Свабода». 

А мы прапануем вам Топ-5 найлепшых песень у выкананні Данчыка. Спіс можна дапаўняць у каментарах упадабанымі кампазіцыямі. 

Аксамітны летні вечар

Музыка Віталя Навіцкага, словы Сержука Сокалава-Воюша.

Пагоня

Музыка міколы Равенскага, словы Максіма Багдановіча.

Калыханка

Словы Артура Вольскага.

Беларусачка

Музыка Юрыя Семянякі, словы Алеся Ставера.

Зорачкі

Музыка і словы Сяргея Новіка-Пеюна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера