Знайсці
03.01.2018 / 11:01РусŁacБел

Самнолаг распавёў пра небяспеку замены начнога сну дзённым 

Амерыканскі самнолаг, прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі Мэцью Уолкер, распавёў пра негатыўны ўплыў дзённага сну на здароўе чалавека. Пра гэта спецыяліст паведаміў выданню Business Insider.

Доктар пацвердзіў, што дзённы сон можа быць карысным для мазгоў і арганізма ў цэлым, але ёсць і адваротны бок медаля: у дзённы час чалавек «назапашвае дрымотнасць», і, калі заснуць больш чым на 40-50 хвілін, дрымотнасць збіваецца. У выніку павялічваецца імавернасць таго, што чалавеку будзе цяжэй заснуць і выспацца ноччу.

Акрамя таго, сцвярджае Уолкер, дзённы сон не дапаможа справіцца з недасыпам.

«Сон не падобны на банк. Нельга назапасіць запазычанасць і затым яе пагасіць. У сне дзейнічае прынцып «або ўсё, або нічога». Нельга скараціць сон на працягу тыдня, а затым паспрабаваць адаспацца на выхадных», — заявіў навуковец.

Акрамя гэтага, Уолкер патлумачыў розніцу паміж недасыпам і голадам. На ягоную думку, прырода не прадугледзела ахоўнае сістэмы ад недахопу сну накшталт адкладання тлушчу для захавання энергіі. Прычына гэтага крыецца ў тым, што чалавек з'яўляецца адзінай жывёлай, якая мэтанакіравана пазбаўляе сябе сну без усялякіх [важкіх] прычынаў».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930