Знайсці
02.01.2018 / 13:5871РусŁacБел

Дэпутаты прапанавалі ўвесці «пасведчанне суайчынніка» для выхадцаў з Беларусі і іх нашчадкаў

Валерый Варанецкі.

Дэпутаты прапануюць увесці «пасведчанне суайчынніка» для тых выхадцаў з Беларусі і іх нашчадкаў, хто жыве за мяжой. Аб гэтым карэспандэнту БелТА паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валерый Варанецкі.

Парламентарый растлумачыў, што «пасведчанне суайчынніка» не варта параўноўваць з картай паляка і іншымі падобнага роду дакументамі.

«Ідэя закладзена іншая. Яна ў тым, каб умацаваць духоўную сувязь выхадцаў з Беларусі з гістарычнай Радзімай», — сказаў Валерый Варанецкі.

Гаворка ідзе не толькі аб дыяспары, але і аб тых, чые далёкія продкі жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Сярод тых, хто мае беларускія карані, нямала вядомых асоб. Напрыклад, каралева Бельгіі Мацільда паходзіць са знакамітага княскага роду Сапегаў. І такіх людзей шмат ва ўсім свеце.

«Хочацца іх аб'яднаць вакол Беларусі, каб у людзей было разуменне, што тут іх карані», — дадаў дэпутат.

Чакаецца, што ва ўладальніка «пасведчанне суайчынніка» будуць пэўныя прэферэнцыі, напрыклад, магчымасць прыехаць у Беларусь без візы. Дэпутаты ўпэўненыя, што такім чынам удасца акумуляваць на карысць краіны эканамічны, культурны патэнцыял суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой. Парламентарыі ўжо накіравалі свае прапановы ва ўрад, МЗС, Мінспорту, Мінкультуры, Мінінфармацыі ды іншыя ведамствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930