Знайсці
02.01.2018 / 01:3926РусŁacБел

Хто чытаў «Нашу Ніву» ў 2017-м: статыстыка. І трохі новаўвядзенняў

У інтэрнэце статыстыка праглядаў вельмі дакладная. Што ж нам паказвае Google Analytics адносна nn.by?

За 2017 год у параўнанні з 2016-м агульная колькасць наведнікаў «Нашай Нівы» вырасла на 10,3% да 4,49 мільёна. Колькасць сеансаў-наведванняў у нас вырасла на 13,8% да 15,8 мільёна. А колькасць праглядаў — на 12% да 89 мільёнаў. 

Гэта высокія тэмпы росту, калі ўлічыць, што сама аўдыторыя інтэрнэту ў краіне цяпер расце ўсяго на некалькі працэнтаў за год. Гэта значыць, наша кола пашырылася.

Адзначаем, што каля 21% пераходаў усіх наведванняў — гэта пераходы з сацыяльных сетак. Здаровы паказчык.

Па лічбе праглядаў «Наша Ніва» выйшла на 3-е месца ў Беларусі сярод усіх інфармацыйных парталаў. Мы даказалі: беларускамоўны партал можа на роўных канкураваць з расейскамоўнымі. 

Мы будзем і надалей змагацца за тую аўдыторыю, якая раней па-беларуску не чытала. Бачым у гэтым вялікую мэту. Той, хто чытае «Нашу Ніву», той ужо жыве ў беларускім свеце. 

Мы таксама патроху-паціху пашыраем тэматычны абсяг. Уважлівы чытач прыкмеціў, як у 2017-м вырасла ў нас, напрыклад, колькасць публікацый на тэмы тэхналогій, а таксама дадалася «Наша Ніна». Ніхто такога па-беларуску не рабіў да нас! Як па-мойму, з'яўленне такога выдання на роднай мове — маленькі культурны цуд.

У 2018 годзе мы запусцім НН-Афішу — каб вы маглі планаваць свой вольны час, не пераходзячы на расейскамоўныя сайты. І на гэтым не спынімся — будуць і сюрпрызы.

Яшчэ важны момант. Просім прыязна ўспрымаць рост колькасці рэкламных і партнёрскіх публікацый. Вы маеце магчымасць чытаць па-беларуску, атрымліваць аб'ектыўную інфармацыю, дзякуючы камерцыйнаму кантэнту. Рост даходаў ад рэкламы не проста дазволіць нам пісаць і здымаць больш, толькі ён дасць магчымасць павышаць стандарты. 

У 2017-м мы зрабілі шэраг важных расследаванняў, а ў апошні час, як вы, мабыць, заўважылі, вырасла колькасць вялікіх, спецыяльных артыкулаў

«Наша Ніва» розніцца ад многіх іншых выданняў тым, што гэта партал сваіх чытачоў. Мы публікуем за год тысячы дасланых вамі навін, фота, відэа, рэкамендаваных вамі запісаў з сацсетак. Мы ідзём насустрач вашым просьбам, нават коштам рызыкі і памылак. Мы будзем павышаць стандарты нават у драбніцах працы з інфармацыяй. Так, з 1 студзеня мы ўвялі для сябе правіла, што ўсе фактычныя праўкі ў артыкулах, унесеныя пасля публікацыі, будуць пазначацца ў канцы матэрыялу — бо гэта стварала часам спрэчныя моманты.

З намі спрачаюцца, мы парою выклікаем вострыя эмоцыі, але нас не ігнаруюць ні тут ні там, ні тыя ні гэтыя. Памылкі забудуцца, прынцыповае застанецца: беларускае кола прырастае, а не замыкаецца ў сабе.

Чытайце таксама: «Наша Ніва» і яе пазіцыя ў процістаянні лібералаў і кансерватараў

Рэд.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930