Знайсці
01.01.2018 / 14:4721РусŁacБел

Пратэсты ў Іране: дзяржаўнае тэлебачанне краіны паведаміла пра 13 забітых

Фота ЭПА.

Нягледзячы на пагрозы з боку сілавікоў і заклікі да дыялогу ад прэзідэнта краіны Хасана Раўхані, у нядзелю ў Іране працягваліся бурныя пратэсты супраць беднасці і дыктатуры.

Дэманстрацыі адбыліся ў дзясятку гарадоў у розных рэгіёнах краіны. Выступы перараслі ў сутычкі з так званымі «Вартаўнікамі ісламскай рэвалюцыі». Дзяржаўнае тэлебачанне, якое раней пратэсты замоўчвала, паведаміла пра 13 забітых.

Папулярны лозунг пратэстаў — гэта «Смерць дыктатару». Гаворка ідзе пра аяталу Хаменеі.

Непасрэднай нагодай для пратэстаў стаў рост цэнаў на базавыя прадукты харчавання. Аднак на вуліцах амаль адразу загучалі палітычныя лозунгі. Дэманстранты патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Раўхані і змены сістэмы.

Іран — закрытая краіна, ісламская тэакратыя. У Іране адзіная ў сваім кшталце палітычная сістэма: адбываюцца канкурэнтныя выбары, абіраюць парламент і прэзідэнта, але канчатковае слова пры гэтым застаецца за шыіцкім духавенствам. 

Учора ў Іране быў заблакаваны доступ да Інстаграма і Тэлеграма. Але гэта не спыніла пратэстоўцаў. 

У Іране Тэлеграм — самы папулярны мэсэнджар. Лічыцца, што ім карыстаецца да паловы насельніцтва.

Менавіта Тэлеграм быў выкарыстаны, каб склікаць людзей на дэманстрацыі пратэсту. Першая адбылася ў Мешхедзе 28 снежня. Інфармацыя пра яе імгненна распаўсюдзілася па ўсёй краіне, і 29 і 30 снежня маніфестацыі спалахнулі ўжо ў трох дзясятках гарадоў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930