Знайсці
29.12.2017 / 14:153РусŁacБел

У першы дзень новага года можна будзе ўбачыць рэдкую суперпоўню 

На рэдкасць вялікі Месяц чакае нас у ноч на 2 студзеня 2018 года: розніца паміж перыгеем (найбольшым набліжэнні спадарожніка да Зямлі) і поўняй складзе ўсяго 4,5 гадзіны.

Суперпоўня ў Мінску 14 лістапада 2016 года

Месяц падыдзе да Зямлі ў 00:56 па мінскім часе вельмі блізка — на 356 565 км, а ў 05:25 адбудзецца поўня. Прыгожая карціна чакае назіральнікаў у ноч на 2 студзеня: апоўначы Супермесяц будзе знаходзіцца высока над сузор'ем Арыёна, у Блізнятах. Яго можна будзе назіраць з вечара 1 студзеня да раніцы 2 студзеня, то бок усю ноч над паўднёвым гарызонтам, пры ўмове яснага бясхмарнага надвор'я. Але сіноптыкі прагназуюць дажджы. 

У моманты суперпоўні спадарожнік Зямлі выглядае на 14% больш і на 30% ярчэй, чым пры праходжанні найбольш аддаленай кропкі — апагею.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930