Знайсці
29.12.2017 / 16:272РусŁacБел

Суд у ЗША адмовіўся прызнаваць сланоў незалежнымі асобамі

Суд штата Канектыкут адхіліў прашэнне абаронцаў жывёл аб прызнанні трох сланоў з перасоўнага заапарка асобамі. На думку актывістаў, гэта дапамагло б абараніць жывёл, паведамляе The Washington Post.

Амерыканская арганізацыя па абароне жывёл The Nonhuman Rights Project звярнулася ў суд у лістападзе Гаворка ў дакуменце ішла пра трох жывёлаў з вандроўнага заапарка Commerford Zoo. Зоаабаронцы патрабавалі адпусціць сланоў на волю.

Аўтары дакумента настойвалі на тым, што ў сланоў «ёсць самасвядомасць, яны памятаюць мінулае і могуць планаваць будучыню, удзельнічаюць у складаных формах зносін, дэманструюць эмпатыю і смуткуюць па памерлых».

Суддзя назваў довады «абсалютна беспадстаўнымі», адзначыўшы, што для задавальнення запыту няма ні прававых падставаў, ні адпаведнага прэцэдэнту.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера