Знайсці
28.12.2017 / 21:072РусŁacБел

На час правядзення ЧС-2018 па футболе цэны авіяквіткоў у Расіі выраслі у сярэднім на 230%

На час правядзення Чэмпіянату свету па футболе ў Расіі авіякампаніі гэтай краіны павысілі цэны квіткоў у гарады, дзе будуць праходзіць матчы, у сярэднім на 230 адсоткаў, паведамляе РБК.

Найболей падаражэў рэйс Масква-Валгаград — у 5,3 разы, што робіць яго роўным па цане пералёту з расійскай сталіцы да Хабараўска. Прааналізаваўшы расклад па датах на прыкладзе Валгаграду, журналісты РБК выявілі, што дні непамерна завышаных цэнаў дакладна супадаюць з днямі правядзення групавых матчаў ЧС.

Як выглядае крывая цэн квіткоў з Масквы да Валгаграду ў залежнасці ад дат матчаў.

Сітуацыя пагаршаецца тым, што адлегласці паміж гарадамі ў Расіі ў шмат якіх выпадках ускладняюць заўзятарам транспартную лагістыку перад наступнымі матчамі «сваёй» адборачнай групы. Карыстаючыся чыгуначным транспартам, з Масквы да Валгаграду можна дабрацца за 25 гадзін. У Екацерынбург — за 26, а ў Сочы — ад 24 да 42.

У колькі разоў падаражэлі квіткі ў гарады з матчамі ЧС у дні матчаў

Расійскія авіякампаніі тлумачаць высокія цэны павышаным попытам і рынкавымі механізмамі, аднак, як заўважае РБК, кошт пералёту з Сочы ў Саранск і назад у дні матчаў 22-24 чэрвеня роўны па цане рэйсу Масква-Токіа ў два бакі.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930