Знайсці
28.12.2017 / 20:206РусŁacБел

Абаронца БАТЭ падпісаў кантракт з чэмпіёнам Кіпра

Абаронца БАТЭ і зборнай Беларусі Дзяніс Палякоў падпісаў кантракт з АПОЭЛам з Нікасіі. Пагадненне разлічана да мая 2020 года, паведамляе Tribuna.com

Палякоў, які пачынаў кар'еру ў салігорскім «Шахцёры», гуляў за БАТЭ з 2012 года.

АПОЭЛ — 26-ы разовы чэмпіён Кіпра (з 2013 года — бязменна). Сёлета выступаў у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў, заняў у групе 4-е месца (следам за «Тотэнхемам», «Рэалам» і «Барусіяй»).

У чэмпіянаце Кіпра 2017—2018 АПОЭЛ ідзе на 4-м месцы, адстаючы на чатыры балы ад лідара першынства АЕКа з Ларнакі.

У чэмпіянаце Кіпра бяруць удзел 14 камандаў, якія спачатку гуляюць у два колы, а затым дзеляцца на шасцёркі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930