Знайсці
28.12.2017 / 17:2020РусŁacБел

МУС прапануе абсталяваць шлагбаумамі ўсе чыгуначныя пераезды краіны

МУС выступіла з ініцыятывай аб паўсюдным ужыванні шлагбаумаў на чыгуначных пераездах. Пра гэта заявіў начальнік УДАІ МУС Беларусі Дзмітрый Карзюк, паведамляе Белта.

«Міністэрства ўнутраных спраў выступіла з ініцыятывай перад кіраўніцтвам Мінтранса аб паўсюдным ужыванні на пераездах шлагбаумаў ці іншых загараджальных прылад, а таксама ўладкаванні на падыходах да пераездаў штучных няроўнасцяў. Разам з гэтым падраздзяленні ДАІ рэгулярна кантралююць выкананне патрабаванняў ПДР на пераездах. У бягучым годзе выяўлена больш за дзве тысячы такіх парушэнняў», — распавёў Дзмітрый Карзюк.

За 11 месяцаў у краіне адбыліся 4 цяжкіх ДТЗ на пераездах, у якіх 9 чалавек загінулі і 2 атрымалі раненні. «Варта ўзгадаць пра здарэнне ў верасні на пераездзе ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці, дзе загінулі 5 чалавек, у тым ліку 3 малалетніх дзіцяці, — сказаў Дзмітрый Карзюк. — Прычына аварыі — грубае парушэнне правілаў дарожнага руху кіроўцам. Аднак мы разумеем: калі б гэты пераезд быў абсталяваны шлагбаумам ці іншымі абмежавальнымі канструкцыямі, трагедыі, хутчэй за ўсё, можна было б пазбегнуць».

Цяпер патрабаванні да ўладкавання чыгуначных пераездаў ўтрымліваюцца ў тэхнічным кодэксе ўсталяванай практыкі ТКП 543-2014 «Чыгуначныя пераезды. Правілы праектавання, уладкавання і эксплуатацыі».

Згодна з гэтым дакументам, пераезнымі шлагбаумамі павінны быць абсталяваныя: пераезды I і II катэгорыі (з высокай інтэнсіўнасцю руху цягнікоў і (або) аўтамабіляў), размешчаныя на участках чыгуначнага шляху з усталяванымі хуткасцямі руху цягнікоў звыш 140 км/г. Гэтыя патрабаванні прад'яўляюцца, калі пераезд мае больш двух галоўных шляхоў або нездавальняючыя ўмовы бачнасці.

Belta.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930