Знайсці
28.12.2017 / 15:144РусŁacБел

У Беларусі з'явіцца два варыянты электрамабіляў — адзін для перасоўвання па парках

У Беларусі з'явяцца два варыянты электрамабіля, распавёў sb.by намеснік генеральнага дырэктара Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Алег Елавы. Адзін — на базе завода «БелДжы», другі, малабюджэтны, будзе зроблены на базе самога інстытута.

— Другі варыянт — гэта, скажам, кар для садова-паркавых зон, — прыводзіць прыклад Алег Елавы. — З яго з часам можа вырасці недарагі гарадскі электрамабіль. Скажам, для сэрвісных службаў — таксі і дастаўкі, пошты. У перспектыве ён можа стаць службовым аўтамабілем арганізацый.

Плануецца, што першыя яго доследныя ўзоры будуць выпрабоўвацца у Батанічным садзе Мінска, які, дарэчы, знаходзіцца насупраць інстытута. Там будуць адпрацаваныя тэхнічныя рашэнні, звязаныя з асаблівасцямі эксплуатацыі электрамабіля, у тым ліку пытанні зарадкі батарэі. Па словах Алега Елавога, на гэтым узоры можа быць рэалізавана і іншая ідэя інстытута — аб беспілотным транспарце, паколькі электрамабіль будзе рухацца па парку па зададзеным маршруце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930