Знайсці
27.12.2017 / 12:3711РусŁacБел

У Брытаніі стварылі самы маленькі мабільны тэлефон у свеце ФОТА

Кампанія Clubit New Media, Ltd. сумесна з Zanco прадставілі самы маленькі мабільны тэлефон у свеце — Zanco Tiny T1 — і збіраюць грошы на яго масавую вытворчасць. Пра гэта паведамляе партал Gadget To Use.

Шырыня дысплея складае 1,25 см, таўшчыня ўсяе прылады дасягае 1,2 см, а вышыня — 4,76 см, паведамляецца на краўдфандынгавым партале Kickstarter, дзе і збіраюцца грошы на вытворчасць тэлефона. Вага гаджэта складае ўсяго 13 грамаў.

Zanco Tiny T1 абсталяваны 32 мегабайтамі аператыўнай і такім жа аб'ёмам убудаванае памяці. Гэта дазваляе яму захоўваць да 300 кантактаў і 50 SMS. Акумулятар гаджэта разлічаны на 3 дні працы ў рэжыме чакання. Тэлефон падтрымлівае 13 моваў і абсталяваны microUSB-портам. Аднак праз свой малы памер ён працуе толькі ў сетцы 2G. Гаджэт даступны ў чорным колеры.

Як вынікае з старонкі гаджэта на Kickstarter, мінімальны кошт прылады складае 30 фунтаў стэрлінгаў (каля 78 рублёў). 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930