Знайсці
26.12.2017 / 16:405РусŁacБел

Беларусы апошні год «прыганяюць» аўтамабілі з Еўропы? Самыя прывабныя прапановы на рынку проста зараз

З наступнага года будуць створаныя новыя перашкоды для ўвозу аўто з Еўропы.

З 1 ліпеня 2018 года ўваходзіць у дзеянне патрабаванне тэхрэгламенту — абавязковае пасведчанне аб бяспецы канструкцыі транспартнага сродку, а з 2019 года будзе забаронены ўвоз аўтамабіляў без кнопкі экстранага выкліку. Гэта значыць, будуць створаныя новыя перашкоды для ўвозу аўто з Еўропы. Пакуль яны не дзейнічаюць, сайт abw.by вырашыў высветліць, што «добрае і недарагое» можна прыгнаць ад заходніх суседзяў.

Перагоншчыкі працягваюць вазіць аўтамабілі з Еўропы. Іх не так шмат, як з Расеі, аднак варыянтаў дастаткова. Знаходзім «прахадныя» гады выпуску, набіраем ключавое слова «Еўропа» — атрымліваем 42 аб'явы аб продажы аўтамабіляў, якія, хутчэй за ўсё, нядаўна прыгнаныя з ЕС. Праўда, гэта не ўсе аўтамабілі, насамрэч іх больш.

Напрыклад, кампактны хэтчбек Opel Adam 2013 года прыбыў да нас яшчэ ўлетку. Цана - $ 11.290. Стылёвы хэтчбек з трыма дзвярыма еўрапейскай зборкі з бензінавым 1,4-літровым маторам і ў вельмі нядрэннай камплектацыі.

Унутры — сапраўдны «еўрапеец»: якасныя матэрыялы аздаблення, акуратная зборка, зручная пасадка.

Атмасферны рухавік, вядома, не самы магутны, але такому невялікаму аўто яго будзе дастаткова. І галоўнае — гэта еўрапейскі аўтамабіль, а значыць, з кіравальнасцю ўсё вельмі добра.

Багажнік, праўда, ніякі. «Аўтамата» няма, што не ўсім дзяўчатам будзе даспадобы. Аўтамабіль не так даўно быў выстаўлены ў продаж у адным з аўтахаўсаў, пакуль ажыятажу вакол яго няма.

Хоць у камплектацыі гэта амаль «космас» для такога класа: панарамны дах (!), клімат-кантроль, круіз-кантроль, вялікі экран мультымедыйнай сістэмы і г. д.

Што яшчэ ёсць у продажы на сайтах? Самы папулярны аўтамабіль з Еўропы сёння — Renault Scenic і яго павялічаная версія Grand Scenic з двума дадатковымі крэсламі (але іх можа і не быць). Усяго ў нас 95 аб'яваў аб продажы гэтага аўтамабіля. Праўда, некаторыя з пазнакай «пад заказ». У асноўным на рынку прадэманстраваныя аўтамабілі з 1,5-літровым dCi, але ёсць і бензінавыя версіі з 1,2-літровым турбаматорам. Кошты вар'іруюцца ад $10000 да $13700.

Scenic, вядома, ужо не той жах на колах, што быў раней. Практычнасць засталася, але ў салоне ўсё стала больш цывілізаваным. А па аснашчанасці аўто можа канкураваць нават з «прэміумам»! Grand Scenic на фота з 1,5-літровым дызелем у камплектацыі Dynamique каштуе $12750. Вельмі часта сустракаюцца версіі з акустычнай сістэмай Bose, ёсць варыянты з «аўтаматам». У асноўным у продажы аўтамабілі ў добрай камплектацыі. Яшчэ ёсць псеўдакрасоверная версія Х-MOD, праўда, у аб'явах толькі адно аўто, яно на заказ. Практычнасць, камфорт і эканамічнасць — вось тры галоўныя «фішкі» еўрапейскага Scenic III.

Renault Captur у Беларусі афіцыйна не прадаецца, ёсць толькі Renault Kaptur. У адрозненне ад расейскага аўтамабіля, Captur створаны на базе хэтчбека Renault Clio чацвёртага пакалення, а не Duster.

Kaptur больш габарытны, у яго лепшая праходнасць. Затое Captur больш цывілізаваны. Кошт аўто 2013 г. в. з афіцыйным прабегам 48000 км і 1,2-літровым турбаматорам — $12000.

 

Адно з самых танных еўрапейскіх аўто ў продажы — Opel Corsa за $7150 і Fiat Panda за $7500. Абодва прыгнаныя нядаўна. У першага — 1,2-літровы «атмасфернік», у другога — 900-кубовы турбаматор.

Праўда, ёсць яшчэ таннейшы варыянт — Citroеn C1 2013 года з літровым трохцыліндравым маторам каштуе $5800. Паказана, што прыгнаны з Еўропы, без прабегу па РБ, знаходзіцца ў Смаргоні. Усяго за сваё кароткае жыццё прабег 67000 км, калі верыць адометру.

Напраўду вельмі вясёлае і зручнае аўто для горада. Трохцыліндравы рухавік гудзе, вібруе, але едзе бадзёра. І ў эксплуатацыі будзе каштаваць капейкі, бо гэта практычна мапед на чатырох колах.

Яшчэ адзін «касмалёт» на колах — кампактвэн Citroеn C4-Picasso другога пакалення ў камплектацыі Exclusive, 2014 г. в., прабег 120.000 км. Кошт — $14800.

1,6-літровы турбадызель камплектуецца 6-ступеністым «робатам». У наяўнасці — прыбраная лічбавая панэль прыбораў, сэнсарны экран мультымедыйнай сістэмы, тысяча кнопак на стырнавым коле, LED-оптыка, завадская таніроўка. Вельмі шыкоўны кампактвэн.

 

Але не «французамі» адзінымі. Прадаецца і прыгнаны нядаўна Ford C-Max з літровым маторам у вельмі добрай камплектацыі. За аўтамабіль 2013 года з прабегам 120000 км просяць $11990.

Універсал, поўны прывад X-drive, магутны двухлітровы дызель і «аўтамат» — нядрэнная альтэрнатыва новым карэйскім красоверам за амаль тыя ж грошы (ці шмат каму насамрэч патрэбен высокі дарожны прасвет?).

Думаеце браць LADA Vesta SW Cross? А як вам такая альтэрнатыва — універсал Skoda Superb? Так, клірэнс і падвескі «еўрапейскія», патрыманы аўтамабіль, але гэта практычна бізнэс-клас!

Праўда, у LADA Vesta як мінімум кнопкі на стырне будуць за гэтыя грошы. Сорам і ганьба, Skoda!

Універсалы — наша ўсё. Танней можна ўзяць дызельны Renault Megane 2014 года за $11000. Праўда, прабег завялікі — 160 тысяч км.

За $9150 можна стаць уладальнікам вельмі цікавага хэтчбека KIA Rio 2014 г. в. Што ў ім можа быць цікавага, калі ўсе нашы дарогі забітыя гэтай мадэллю? Турбадызельны рухавік 1.1! У аб'яве, праўда, памылкова пазначаны іншы аб'ём матора. Магутнасць — 75 к. с., але момант кручэння складае 170 Нм. Расход проста смешны — 3,5 л/100 км у горадзе і 3 л па трасе ў пашпарце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера