Знайсці
25.12.2017 / 11:5016РусŁacБел

Папа Рымскі заклікае быць міласэрнымі да мігрантаў

Падчас каляднай імшы ў саборы святога Пятра ў Ватыкане папа Рымскі Францішак заклікаў сусветную супольнасць не забываць пра тое, у якім гаротным становішчы апынуліся мільёны бежанцаў, «што вымушана пакінулі сваю зямлю», паведамляе Бі-Бі-Сі.

Фота obozrevatel.com.

Пантыфік параўнаў іх з біблейскімі Марыяй і Юзафам, якія прайшлі няпросты шлях з Назарэта ў Бэтлеем для рэгістрацыі ў рымскім цэнзе.

Многія мігранты, нагадаў папа Рымскі, беглі ад кіраўнікоў сваіх краін, якія лёгка праліваюць нявінную кроў.

«Мы бачым як мільёны людзей адпраўляюцца ў шлях не таму, што яны самі таго хочуць, а па неабходнасці. Яны вымушаныя пакідаць сваіх блізкіх», — звярнуўся папа Францішак.

Ён нагадаў, што вера загадвае гасцінна прымаць чужынцаў.

81-гадовы папа Рымскі сам нарадзіўся ў Буэнас-Айрэсе ў сям'і італьянскіх эмігрантаў. Абарона правоў мігрантаў і клопат пра іх — адна з асноўных задач яго папства.

З традыцыйным пасланнем Urbi et Orbi («да Рыма і свету») пантыфік выступіць на Каляды ў Ватыкане.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930