У заканадаўстве прадугледзяць надзвычайны бюджэт на выпадак нарастання ваеннай пагрозы — ім будзе распараджацца прэзідэнт
Абедзве палаты беларускага парламента ўхвалілі змены ў Бюджэтны кодэкс Беларусі, прапанаваныя Аляксандрам Лукашэнкам.
Найбольшы інтарэс выклікае новаўвядзенне, датычнае выкарыстання грошай у перыяд нарастання ваеннай пагрозы.
Згодна з праектам закона, у ваенны час ці ў выпадку нарастання пагрозы павінен фарміравацца надзвычайны бюджэт «для фінансавання мерапрыемстваў па абароне суверэнітэта і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі».
Адрозненне надзвычайнага бюджэту ў тым, што ён прымаецца прэзідэнтам, а не парламентам. Справаздачу аб выкананні таксама атрымлівае прэзідэнт.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Затрымалі дачку Рыгора Кастусёва
 5
«І Фелікс такі малады». Калектыў Ліцэя БДУ працаваў на суботніку ў музеі-сядзібе «Дзяржынава»
 5
Аўтобус з беларусамі трапіў у аварыю ў Польшчы
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера