Знайсці
22.12.2017 / 16:34РусŁacБел

velcom стаў афіцыйным аператарам сувязі II Еўрапейскіх гульняў 2019 года

Тэлекам-аператар velcom стаў афіцыйным аператарам сувязі II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у чэрвені 2019 года ў Мінску. Кампанія забяспечыць спартсменаў і балельшчыкаў якаснай мабільнай сувяззю і дапаможа з падрыхтоўкай да мерапрыемства.

Статус афіцыйнага аператара сувязі замацаваны пагадненнем аб супрацоўніцтве, якое заключылі кампанія velcom і Фонд «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года». Тэлекам-аператар забяспечыць гасцей і ўдзельнікаў Гульняў звышякаснай галасавой сувяззю і хуткасным інтэрнэтам, пры гэтым у velcom гатовыя ўкараняць і запускаць самыя перадавыя тэхналогіі, якія існуюць у свеце. У якасці афіцыйнага партнёра Дырэкцыі Еўрапейскіх гульняў velcom таксама дапаможа з арганізацыяй і папулярызацыяй мерапрыемстваў, а таксама павышэннем цікавасці да Гульняў у насельніцтва.

«Еўрапейскія гульні — спартыўная падзея сусветнага ўзроўню. Кампанія velcom як частка вялікай групы тэлекамунікацыйных кампаній, якія працуюць па ўсім свеце, рада падтрымаць Гульні ў Мінску і даць усім удзельнікам найлепшую інфраструктуру і паслугі сувязі. Мы лічым, што правядзенне Гульняў — гэта ўнікальная магчымасць для ўсёй краіны прадэманстраваць падтрымку агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў і лідзіруючыя пазіцыі Беларусі як спартыўнай нацыі», — падкрэсліў генеральны дырэктар velcom Гельмут Дуз.

«Дамовы з кампаніяй velcom для нас як калядны падарунак. З аднаго боку, гэта істотная дапамога ў функцыянаванні дырэкцыі, з другога — наша супрацоўніцтва паказвае, што патэнцыйным фундатарам выгадна разам папулярызаваць II Еўрапейскія гульні з улікам маштабнасці падзеі, — адзначыў дырэктар Фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Георгій Катулін. — Многія арганізацыі актыўныя ў сацыяльным плане і лепшай кропкі прыкладання іх намаганняў, чым Еўрагульні, цяжка знайсці. Для Еўропы гэты прадукт нават больш важны, чым для Беларусі. Дарэчы, наш кантынент — самы моцны ў сусветным Алімпійскім руху».

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. Больш за 4 тыс. спартсменаў разыграюць 198 камплектаў медалёў. Атлеты з усёй Еўропы будуць змагацца ў 23 дысцыплінах, якія прадстаўляюць 15 відаў спорту. На мерапрыемстве чакаецца каля 8 тыс. афіцыйных удзельнікаў, а спаборніцтвы будуць трансляваць на 160 краін свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930